Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мяцеліца

   Падняўся вецер. Густа і працяжна зашумеў стары лес на ўсе галасы. Пасыпаўся снег мільёнамі камячкоў дробнага, мяккага пуху. Залёталі, закружыліся яны халодным пылам. А вецер мацнее, уздзірае снег знізу ў полі, падымае яго ўгору, круціць стаўбамі. Свішча вецер, нясе белы пыл у кожны куточак, круціцца, налятае з усіх бакоў.
   Неба мяшаецца з зямлёю. Усюды, куды ні глянеш, куды ні паглядзіш, бель. І не можа вока абняць гэтую белую сцяну. А як заліваецца вецер у полі! Свішча ён у платах дзікім зверам, налятае на голыя адзінокія дрэвы, і дрыжыць усім целам сваім беднае дрэўца.
   Хутка насыпаюцца гурбы, гіне дарога. Усё зліваецца ў адну белую пялёнку.
(105 слоў)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Усё зіма заснежыла

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Мяцеліца

Пераказы, дыктантыМяцеліца вые