Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Мяцеліца вые
Сівыя хмары забегалі па небе. Падняўся моцны вецер. Зашумеў стары лес. А хмары бягуць і бягуць. Яны ўжо аблажылі ўсё неба. Пасыпаўся снег. Каля самай зямлі вецер падхоплівае сняжынкі і зноў падымае іх угору. Вецер круціць снег белымі стаўбамі. Неба мяшаецца з зямлёю. Што за песні спявае мяцеліца? Многа страху ў гэтых песнях. Людзі сядзяць у хатах. Дзікія звяры пазалазілі ў лясныя гушчары. А мяцеліца ўсё вые.
(68 слоў)