Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мядзведзіца (Паводле В. Вольскага)

   Аднойчы мядзведзіца прагрызла падлогу ў клетцы і ўцякла ў пушчу. Корму тут хапала, і мядзведзіца вальготна жыла на свабодзе. Кругом густа раслі чарніцы, суніцы, маліна. На кожным кроку сустракаліся баравікі, падбярозавікі і асавікі. Траплялі часам на зуб мядзведзіцы і нявопытныя маладыя глушцы і цецерукі. А пад канец восені яе рацыён сталі дапаўняць спелыя арэхі і жалуды. Добра адкармілася мядзведзіца за лета, назапасіла пад скурай тлушчу на зіму. З надыходам зімы яна зрабіла сабе бярлогу пад старым вялікім вываратнем. З усіх бакоў яе зімоўку акружалі балоты і лазнякі. Трава, лісце і мох служылі мяккай пасцеллю ў логаве.
(97 слоў)

Паводле В. Вольскага

 

Похожие статьи:

ПераказыМядзведзіца