Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мядзведзевы боты

   Згубіў мядзведзь свае боты. Усе звяры шукалі боты, не знайшлі. А знайшла іх лісіца. Мядзведзю не аддала, сама абула.
   Пажурыўся мядзведзь ды ўжо і забывацца пачаў на прапажу. Аж тут новая бяда. Пайшла пра яго нядобрая слава. Раней усе звяры касалапага паважалі, а цяпер пачалі адварочвацца. Пайшлі чуткі, што ўнадзіўся мядзведзь у суседняй вёсцы курэй красці.
   Журыцца мядзведзь. Аж схуднеў небарака. Лапаю сябе ў грудзі малоціць, ледзь не плача, клянецца:
   – Не я гэта! І ботаў у мяне даўно няма.
   Ніхто веры не дае, кожны на мядзведжыя сляды ківае. І ліса таксама. Гладкая стала яна, бліскучая.
   А мядзведзь усё марнее ды журыцца. І адкуль такое ліха на яго звалілася?
(110 слоў)

(Паводле Л. Пісьменнай)

 

Похожие статьи:

ПераказыВось якія «мішкі»

ПераказыНеспадзяваная сустрэча

ПераказыСмаргонская мядзведжая акадэмія

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Былі ў мяне мядзведзі

ПераказыМядзведзь (Паводле М. Зверава)