Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мышы-палёўкі

   Пакінулі свае дазорныя вышкі канюкі, пільныя абаронцы палёў ад шкодных мышэй-палёвак.
   На апусцелых нівах палёўкам няма чаго рабіць. Яны перабіраюцца бліжэй да чалавека ў гумны, хлявы, скляпы і стайні. Следам за палёўкамі перасяляюцца сюды на зіму і ласкі. Ад маленькай і спрытнай ласкі палёўкам цяжка схавацца. Ласка можа пралезці за мышамі ў самую вузкую шчылінку, у самую цесную норку.
   Палёўкі застаюцца на зіму ў полі толькі ў тым выпадку, каля яны здолелі на працягу лета назапасіць у норках пад зямлёй дастатковую колькасць збожжа і насення розных раслін.
(87 слоў)

Паводле В. Вольскага