Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мурашы

   Мурашы – самыя ўпартыя працаўнікі лесу. Яны вельмі чуйныя да надвор’я. Калі мурашы бесперапынна мітусяцца на сцяжынцы, бойка цягнуць розныя будаўнічыя матэрыялы, то добрае надвор’е яшчэ пастаіць. Бягуць у мурашнік без грузу – чакай дажджу ці навальніцы.
   Рудыя лясныя мурашкі жывуць калоніяй, у якой ёсць свае законы. Рабочыя мурашы будуюць жытло, здабываюць ежу, ахоўваюць сваю тэрыторыю. Цягнуць працаўнікі на сваіх спінах нават тое, што ўдвая большае за іх саміх: вусеняў жучкоў. Жыхары аднаго вялікага мурашніка за дзень з’ядаюць каля кілаграма шкодных насякомых, лічынак.
   Жытло мурашоў толькі звонку здаецца звычайнай горкай. У мурашніку ёсць хады, якія зачыняюцца ў навальніцу. Ад іх адыходзяць вуліцы з двухбаковым рухам. Мурашы ствараюць сапраўдныя гарады на глыбіні да двух метраў пад зямлёй.
   Агароджаны мурашнік сведчыць пра тое, што чалавек клапоціцца, каб ніякі звер не пакрыўдзіў маленькіх лясных рупліўцаў. Там, дзе селяцца мурашы, дрэвы не хварэюць. Чатыры мурашнікі аздараўляюць цэлы гектар лесу.
(144 словы)

Паводле С. Гук.

Похожие статьи:

ПераказыПільная варта

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Небывалы ўзняўся дом

ПераказыАхова навакольнага асяроддзя

ПераказыЖывы мячык

ПераказыЭкалагічная сцежка