Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мурашкі

   Абсохла зямля. Дзе-нідзе паказваецца зялёная травіца. На прыгорку, у лесе, весела гойдае сіняю галоўкаю першая веснавая кветка-сон. У яго касматай галоўцы ўжо поўзае пчолка і цалуе сінія лісточкі.
   Усё варушыцца, прачынаецца ад зімовага сну. Усё хоча глянуць на высокае сонца, якое так шчыра аблівае сваім цяплом яшчэ мокрую зямлю. Сагрэла сонейка і мурашнік, што паўгода быў засыпаны снегам. Пачула цяпло працавітая мурашка. Выпаўзла яна з зямлі, дзе сядзела ўсю зіму. А за ёю другая, трэцяя. Вось ужо іх цэлая тысяча поўзае. Пагрэліся ды зараз за работу. Давай папраўляць сваю хату, пажованую снегам. Праз дзянькі два-тры папаўзуць яны ў лес збіраць кавалачкі хвоек, смолку, што скінула старая хвоя. Пападзецца на дарозе жук або хрушч, палепяцца яны за яго і павалакуць да свае хаткі. Працавітае стварэнне мурашка. Многа чаму ёсць павучыцца ў яе гультаю.
(142 слова)

 

Похожие статьи:

Кандрат КрапіваКандрат Крапіва - Мурашка і Жук