Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Меч

   Шэсць з паловаю стагоддзяў меч быў асноўнай зброяй вершніка і пехацінца, прызначаўся для блізкага бою. Асабліва трывалыя, багата ўпрыгожаныя мячы перадаваліся ад бацькі сыну. На полі бітвы мячы, як і іншую зброю, збіралі пераможцы. У асобных выпадках адважнага ваяра ці князя і хавалі разам з мячом.
   З цягам часу мячы саступілі сваё месца лёгкім шаблям, шпагам, палашам. Аднак вобраз мяча як сімвал мужнасці і трываласці ў барацьбе за волю застаўся ў гістарычных дакументальных і мастацкіх творах.

(С. Тарасаў)