Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мая бусліная сям’я

Варыянт 1 (79 слоў)

   Некалькі гадоў назад мой тата прымацаваў на вільчыку хлява старое кола з калёсаў. Яго заўважылі буслы і абсталявалі на ім сваё жытло.
   Я вельмі люблю гэтых паважаных, грацыёзных птушак. Буслы мяне таксама любяць, зусім не баяцца. Я гляджу на іх, а яны глядзяць на мяне. Нам усім так добра і прыемна.
   Сёлета мая бусліная сям’я павялічылася ў тры разы. У буслоў вывелася ажно чатыры птушаняці. Буслы не маюць ніводнай хвілінкі для адпачынку, бо ім трэба даглядаць дзяцей.
 


 

Варыянт 2 (64 словы)
   Якая дружная сям’я ў буслоў! Мама з татам стараюцца не абдзяліць буслянят. Яны кормяць кожнага бусліка.
   Я вырашыў дапамагчы ім. Налавіў печкуроў і плотак. Пералажыў рыбу ў каструлю. Я залез на страху. Уладкаваў каструлю побач з гняздом. Бусліха зірнула ў каструлю, узяла рыбінку. Яна карміла буслянят рыбай. Я аж падскочыў ад радасці.
   Бусліха з буслом весела заклекаталі. Бусляняты задаволена заківалі дзюбамі.

Паводле І. Муравейкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыАдзінота

Пераказы, дыктантыВыратаваная буслянка

Пераказы, дыктантыБуслы (Паводле А. Ляўковіч)

Пераказы, дыктантыБуслы прыляцелі

Пераказы, дыктантыБуслы над казармай