Ніколі не будзе сапраўдным, высакародным чалавекам той, хто з дзяцінства не ўмеў быць добрым сынам, пяшчотнай дачкой.
Падумай толькі, як многім абавязаны мы дарагой маме!
Колькі бяссонных начэй правяла яна над тваёй калыскай! Колькі клапацілася яна, пакуль ты падрос.
Нямала турбот прыносіш ты ёй! Яна ж гатова ахвяраваць усім, абы толькі табе было добра.
А ці заўсёды ты цэніш яе любоў да цябе? Ці стараешся ты рабіць так, каб твар маці часцей асвятляўся ўсмешкай радасці і шчасця?
(77 слоў)
Паводле А. Дорахава
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Сустрэча з маці
Пераказы, дыктанты → Да маці
Янка Золак → Янка Золак - Ода маці
Пераказы, дыктанты → На скрыжаванні
Пераказы, дыктанты → І надыходзіць дзень