Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Матуля

   Ілья з татам былі ў лесе. Па зямлі скакала рыжая вавёрачка і часта аглядвалася. За маці беглі вавёрчаняты.
   Вавёрка адчула небяспеку. Яна схапіла аднаго малога і хутка ўзбегла на дрэва. Другое дзіцяня Ілья захацеў забраць з сабой.
   Пачуўся трэск сухога галля. Гэта вавёрка хвалявалася і пераскоквала з галінкі на галінку.
   Ілья пусціў вавёрчаня на зямлю. Жоўценькім агеньчыкам зляцела з дрэва спрытная вавёрка. Схапіла малога і заскакала па галінках.
(70 слоў)

Паводле М. Алтухова

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНа скрыжаванні

Пераказы, дыктантыСустрэча з маці

Янка ЗолакЯнка Золак - Ода маці

Пераказы, дыктантыІ надыходзіць дзень

Пераказы, дыктантыДа маці