Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Матачка

   Таццяна сядзела адна перад сваім агеньчыкам, мінулае праходзіла перад яе вачамі. Сучаснае яе не цікавіла. Яна не ведала, што робіцца на свеце.
   Раптам Таццяна ачнулася ад сваіх думак, прыслухалася. У сенцах раздаўся невыразны шоргат каля дзвярэй. Яны ляніва зарыпелі, і ў хату ўвайшоў малады мужчына з жонкаю. Таццяна ў поцемку не магла разгледзець іх твараў. Яны таксама яе не бачылі ў дальнім кутку, куды не дасягалі промні вугольчыкаў. «Рыгор, гэта ты?» – кінулася да сына Таццяна. Той ад нечаканасці адскочыў убок.
   Жанчына нагнулася, узяла некалькі смаляных палак, кінула іх на вуголле. Полымя ўскочыла і асвяціла паўхаты, стала відно. «Гэта мая жонка, – паказаў рукою Рыгор. – Алесяю зваць». Таццяна павіталася, а далей не ведала, што і рабіць. Спачатку яна хацела выказаць як найбольш ласкі і радасці, але ў горле стаў нейкі клубок, які не даваў гаварыць. Яна так даўно чакала хоць кроплі ўтульнасці і цяпла. Дзесьці ў глыбіні варухнулася крыўда на сына, што ажаніўся, жыве сабе, а яна, яго маці, валачэ жыццё адна, нікому не патрэбная. Таццяна затрэслася ад плачу і, самлеўшы, упала на зямлю.
   Апрытомнеўшы, старая ўгледзела над сабою твар Алесі. Тая ціхенька гладзіла яе галаву і казала: «Нешта Вы аслабелі, матачка». Ціхае слова «матачка» ад гэтай прыгожай жанчыны напоўніла сэрца Таццяны такім цяплом, што яна зноў не вытрымала і слёзы зноў паліліся з яе вачэй, але яны ўжо былі добрыя, шчаслівыя.
(220 слоў)

Паводле Я. Нёманскага

 

Похожие статьи:

ПераказыНа скрыжаванні

Янка ЗолакЯнка Золак - Ода маці

ПераказыСустрэча з маці

ПераказыДа маці

ПераказыІ надыходзіць дзень