Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мастацтва архітэктуры

   Архітэктура – мастацтва незвычайнае. Яе мова не мае слоў, але ў перадачы духоўных эмоцый яна дасягае такіх вышыняў, як ніводнае іншае мастацтва. Вялікі пісьменнік і філосаф Гётэ сказаў: «Архітэктура – застылая музыка». У гэтых словах адлюстраваны ўзвышаныя эстэтычныя эмоцыі, якія ўзнікаюць пры асэнсаваным успрыманні архітэктурна арганізаванай прасторы ансамбля будынкаў, суразмерных з чалавекам маштабу, прапорцыі і аб’ёмаў, пластыкі формаў, дэкору, фактуры, колеру і іншых выразных сродкаў архітэктуры.
   Ёсць яшчэ адно вядомае вызначэнне архітэктуры як мураванага летапісу гісторыі. Але ў адрозненні ад сацыяльна-палітычнай гісторыі, якая складаецца пераважна з войнаў і фіксуе этапы разбурэння матэрыяльнай культуры, архітэктура захоўвае ў сабе стваральны пачатак грамадства. У ёй адлюстраваны прыродна-кліматычныя асаблівасці кожнага рэгіёна, узровень навукова-тэхнічнага прагрэсу на пэўным этапе, эканоміка і ідэалогія дзяржавы, мастацкія пошукі і традыцыі. Усё роўна ў чым – у камені ці цэгле, у дрэве ці ў метале, у шкле ці бетоне – дойлідства заўсёды дакладна ўвасабляе сваю эпоху.
   Архітэктура адлюстроўвае гісторыю кожнага народа на яго зямлі і з’яўляецца адным з найважнейшых нацыянальных здабыткаў. Таму стан архітэктурнай спадчыны, клопат пра яе захаванне характарызуюць эканамічны і культурны ўзровень развіцця грамадства. Чалавек, які падрыхтаваны да разумення твораў дойлідства, успрымае не толькі іх знешняе хараство, але і глыбінную гістарычную сутнасць, адчувае грамадзянскую адказнасць за культурную спадчыну свайго народа.
(200 слоў)

Паводле Т. Габрусь

 

Похожие статьи:

ПераказыОрдарная сістэма

ПераказыДойлідства беларускіх гарадоў

ПераказыАрхітэктура і прырода