Немаўлят медсястра прыносіла ў палату па двое. Адно дзіця ляжала на правай руцэ, другое – на левай. Малыя былі акуратна спавіты. Дзіўна было глядзець на іх і думаць, як пяцідзесяці сантыметраў росту хапала на ўсё цельца: і на галоўку, і на маленькія ручкі і ножкі. Усё схавана у пялёнках. Відаць адны толькі тварыкі, смуглявыя ці беленькія, спакойныя ці пачырванелыя ад плачу, з маленькімі носікамі, бяззубымі роцікамі. Вочкі задуменныя ці сонныя, затуманеныя і заклапочаныя толькі тым, каб хутчэй паесці і спакойна заснуць. Жывая істота, маленькі цуд.
(Паводле Т. Мушынскай)