Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Маленькая маці

   Нахадзіўшыся па лесе, я сеў адпачыць. Сядзеў і слухаў, як шэпчуцца дрэвы.
   Раптам над самай галавой праляцела невялікая птушачка і ўпала ў траву каля елачкі. Праз хвіліну яна выпырхнула адтуль, але неўзабаве зноў вярнулася.
   Я падышоў да елачкі, расхінуў траву і ўбачыў гняздо. У ім сядзелі шэранькія птушаняткі і пільна сачылі за мной.
   Я ўзяў гняздо, каб пакласці яго ў бяспечнае месца. І тут аднекуль мне на плячо ўпала птушка. Гэта была маленькая маці птушанятак. З пляча яна пырхнула на руку, паскакала да самага гнязда. Птушка хацела выратаваць дзетак.
   Вось яна ціхенька піскнула. І з гнязда адразу вылецела адно птушаня, затым другое, трэцяе, чацвёртае. Маці падалася ўслед за імі і хутка знікла з вачэй.
   Я вінавата паклаў гняздо ў траву і пайшоў дадому. Увесь час з галавы не выходзіла гэта смелая птушачка, што рызыкавала сваім жыццём дзеля дзяцей.
(139 слоў)

(Паводле З. Бяспалага)

 

Похожие статьи:

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Птушыная мова

ПераказыУладар начной пушчы

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Птушыныя напевы

ПераказыПесня птушкі

ПераказыУ вясеннім небе