Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Маленькая гаспадыня

   Скрыпнулі дзверы.
   – Гэта ты, Харыця? – пачуўся млявы голас хворай.
   – Я, мама!
   З дзвярэй паказалася спачатку вядро, да палавіны напоўненае вадою, потым русявая галоўка дзяўчынкі, нахіленая набок да вядра, а ўжо тады правая рука, паднятая трохі ўгору. У хату ўвайшла Харыця і паставіла каля печы вядро. Ёй было восем гадоў. Вельмі цяжкім здалося Харыці гэтае вядро з вадою, бо, паставіўшы яго на дол, хвілінку стаяла нерухома, апёршыся на прыпечак і цяжка дыхаючы. Левая рука ад незвычайнай цяжкасці замлела, і Харыця не магла яе сагнуць. Але гэта было адну хвілінку. У наступную – кінулася Харыця да сцяны, лёгка, як козачка, ускочыла на лаву, зняла з паліцы гаршчок і паставіла яго каля вядра.
   – Што ты робіш, дачушка? – спытала маці.
   – Вячэру буду варыць, мама.
   Хворая толькі ўздыхнула.
   А Харыця і праўда пачала завіхацца, рыхтуючыся гатаваць вячэру. Усыпала ў гаршчок жменьку пшана, пакрышыла дзве-тры бульбіны, наліла вады, пасаліла і прыставіла ў печ да агню. Прыемна было глядзець на яе маленькія, загарэлыя на сонцы ручаняты, што жвава рабілі то адно, то другое. Вялікія блакітныя вочы з-пад доўгіх чорных веек глядзелі ўважліва і разумна. Смуглы тварык расчырванеўся, маленькі роцік разявіўся – уся яе ўвага была скіравана на работу. Яна забылася нават на новыя чырвоныя стужкі, што двойчы абвівалі яе русявую, аж белую, галаву. Стужкі гэтыя былі яе радасцю, яе гонарам. Ужо трэці дзень, як хросная маці падаравала ёй тыя стужкі, а Харыця ніяк не нацешыцца імі.
   Маці ціха застагнала.
   Харыця спахапілася і падбегла да ложка.
   – Чаго вы, мамачка? Можа, вады халоднай? Што ў вас баліць? – ластаўкаю прыпадала яна каля хворай

Паводле М. Кацюбінскага.