Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Майстра жывапісу

   Творчасць Віталя Канстанцінавіча Цвіркі, народнага мастака Беларусі, – цэлая эпоха ў мастацкім жыцці нашай краіны. Яна, сцвярджаюць спецыялісты, увабрала ў сябе лепшыя дасягненні як беларускага, так і сусветнага мастацтва.
   Чалавек няўрымслівага таленту, паэт і рамантык, Віталь Цвірка заўсёды ў творчым пошуку. З эцюднікам у руках мастак абышоў самыя аддаленыя куткі Беларусі. Яго пейзажы кранаюць гледача глыбокай пранікнёнасцю, вялікай жыццёвай сілай і адухоўленасцю. Хочацца блукаць па заснежаных палях, любавацца хараством восеньскіх узлескаў, кранутых лёгкай пазалотай, або ўглядацца ў бяскрайнія прасторы.
   Прыхільнікі яго таленту, сустракаючыся з творамі майстра, ніколі не бываюць абыякавымі. Разам з мастаком яны то радуюцца сакавіцкаму сонцу і першай зеляніне, то падарожнічаюць па берагах Нарачы, Бярэзіны або Свіслачы, то любуюцца цудамі прыроды: блакітам нябёсаў, спякотным летнім днём і стракатасцю залатой восені...
(123 словы)

Паводле П. Карнача