Ласкавае сонца саграе зямлю сваім цяплом. Раніцай ты бяжыш у бліжні гай. У цяністай прахалодзе ты бачыш рэдкі цуд. У зеляніне высокай травы бялее прыгожая кветка. На тонкай ножцы вісяць жамчужыны. Яны падобныя на маленькія званочкі. Чуеш, як звіняць званочкі вясны?
Ты ўдыхаеш водар кветкі. Цудоўны падарунак лесу.
Здагадаліся, пра якую расліну ідзе размова? Ландыш падарыла нам вясна. Не губі дзіўную прыгажосць лясной палянкі!
(66 слоў)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Зязюльчыны слёзы (Паводле А. Гурскага)
Міхась Зарэцкі → Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Пераказы, дыктанты → Падарунак (Паводле В. Хомчанкі)
Пераказы, дыктанты → Ландышавая паляна
Пераказы, дыктанты → Ландыш