Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мазыр

   Мазыр  – старажытны горад. Ён стаіць на высокім беразе ракі Прыпяць.
   Лёгка зразумець, чаму нашы продкі аблюбавалі гэта месца. Па рацэ гандляры вазілі свой тавар. Яны прыпыняліся ў мясцовай прыстані. Прыпяць карміла жыхароў рознай рыбай. Вада давала сілу млынам, паіла людзей, іх агароды.
   На высокіх мазырскіх горках пасяленцы ладзілі свае хаты. Людзі жылі нібы ў вышыні. Таму галоўным сімвалам на гербе Мазыра стаў арол.
(65 слоў)

Паводле У. Ліпскага

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСталіца беларускага поўдня

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Па дарозе ў Мазыр

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Дождж у Мазыры