Ля хутарка на гары стаяла батарэя. Яе пакінулі вартаваць мост ад ворага.
Некалькі вольных ад дзяжурства салдат чаёўнічалі каля вогнішча, хадзілі купацца на сажалку ці шчыпалі ў гародчыку гарох. А то падбіраліся да сям’і хутаран-літоўцаў, што жалі авёс, і пачыналі заводзіць з імі знаёмства. Потым хапаліся за працу – касілі, вязалі і насілі снапы. Двое жалі разам з дзяўчатамі і вялі гутарку з іх панам-татам, якому падабалася лоўкая работа салдат.
Увечары салдаты гасцявалі на хутары. Нягледзячы на тое, што дзяўчаты гаварылі мяшанкай з рускіх, літоўскіх, польскіх слоў, салдаты, дзякуючы сіле прыгажосці, былі поўнымі шчасця ад знаёмства з імі.
Беленькая Монця мела больш строгую красу і была сур’ёзнейшай. Не кожны салдат рашаўся жартаваць з Монцяю. Чорненькая Ядвіся не была такая прыгожая, як старэйшая сястра, але яе бойкія вясёлыя вочы, маладыя рукі, хуткасць і гібкасць паланялі салдат, і тыя не ведалі, чым ёй лепш дагадзіць.
Уся хата дрыжала ад звонкага кароткага смеху, толькі задумлівая Монця ледзь усміхалася на словы смяшлівае сястры.
Пачалі развітвацца. Салдаты дасталі грошы. «Не, грэх браць у салдата! Наш брат таксама ў войску!» – стала аднеквацца і адварочвацца ад платы Ядвіся. Але хто заможней, паклаў колькі грошай на стале, нягледзячы на яе парэчанні. Час цяжкі, і таму нядобра пакідаць людзей без капейкі.
Назаўтра салдаты сыдуць, а сям’я на хутарку застанецца жаць, араць, клапаціцца па гаспадарцы і трывожна чакаць вайну.
(222 словы)
Паводле М. Гарэцкага
Похожие статьи:
Пераказы → Паклон
Пераказы → Воін-вызваліцель
Васіль Быкаў → Васіль Быкаў - Пакахай мяне, салдацік
Леанід Дайнека → Леанід Дайнека - Прынясіце кветкі салдатам
Пераказы → Просты рабочы чалавек