Пісьменнік не павінен забываць пра сваіх суайчыннікаў, і многія не абмяжоўваюцца толькі кантактамі з чытачамі праз саму кнігу, імкнуцца сустракацца з імі на прэзентацыях сваіх твораў, выступаць па радыё, на тэлебачанні, перапісвацца. Дзякуючы такім сустрэчам у пісьменніка не толькі становіцца больш чытачоў, якія будуць выбіраць менавіта ягоныя кнігі, але і сам ён можа лепей зразумець іх запатрабаванні.
Успамінаюцца два выпадкі. Падчас сустрэчы дзяцей з Янкам Маўрам адзін дапытлівы школьнік пацікавіўся, дзе ўзялі Мірон і Віктар на ненаселеным востраве вяроўку. І ў наступным выданні "Палескіх рабінзонаў" гэта недарэчнасць была аўтарам папраўлена. Пры сустрэчы з Міхасём Лыньковым дзеці прасілі напісаць пра Міколку-паравоза ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і Міхась Ціханавіч адказаў, што не можа гэтага зрабіць, бо ў часы вайны Міколка ўжо не быў хлопчыкам, але напісаць пра дзяцей на вайне паабяцаў.
Сувязь пісьменнік-чытач падтрымліваецца, вядома, праз тое, што напісанае шырока распаўсюджваецца дзякуючы публікацыям.
(143 словы)
Паводле М. Кенькі
Похожие статьи:
Язэп Пушча → Язэп Пушча - Прабач, мой дружа, мой чытач...
Пераказы → Талент пісьменніка
П → Пісьменнік
Пераказы → Беларускі пісьменнік