Стары заснежаны ельнік вельмі нагадваў цудоўныя снегавыя палацы з рознымі фігуркамі. Увесь лес быў спісаны слядамі лясных жыхароў. Паспрабуй знайсці роспіс ліса!
Нечакана Сяргей заўважыў след хітруна У кустах ліс з’еў качку. У гушчары стаяла старая разлахмачаная елка. Галлё яе звісала да самай зямлі. Ліс тут паляжаў, а потым пайшоў у гушчар. Сяргей зрабіў вывад, што тут недалёка яго жыллё. Хутка юнак убачыў нару.
(64 словы)
Паводле Я. Зазекі
Похожие статьи:
Пераказы → Ліс