Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Лісцвяная мяцеліца

   Пажаўцела зялёнае мора ў ваколіцах Ліпска. Золкія, з лёгкімі замаразкамі ночы прыспешылі развітанне дрэў са сваім летнім уборам. За які тыдзень трапяткія кроны асін зрабіліся ружавата-чырвонымі. Неяк адразу пацяжэлі ад церпкага крывянога соку гронкі каліны. У самым гушчары, у засені старой калматай елкі, адчула халодны подых восені і ціхая сям’я берасклету. Яго лісце зрабілася васкова-празрыстым, і толькі рэдкія пацеркі ягад здзіўлена пазіралі на свет са сваёй мяккай аранжавай аправы чорнымі бліскучымі вочкамі.
   Калі налятаў на лес злы вецер, усё тут танула ў шаргатлівай лісцвяной мяцеліцы. Яна бушавала дзень і ноч. I як толькі раніцою ўзнялося над небасхілам сонца, ужо зусім інакш выглядаў лес. Тое, што ў яснае лета пазвоньвала зялёнымі званочкамі на тонкіх галінках дрэў, разлеглася цяпер пульхным стракатым дываном па зямлі. Толькі адны асілкі-дубы яшчэ горда ўзнімалі на сваіх гранітных ствалах непакорныя бронзавыя шаты. У іх цёмнай глыбіні ад ранку да вечара сварыліся заўсёды неспакойныя сойкі. I часам, нібы для таго, каб паслухаць гэту неўгамонную балбатню, садзіліся на самую вяршыню лясныя пляткаркі-сарокі.
(169 слоў)

Паводле М. Паслядовіча.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНа такавішчы

Пераказы, дыктантыЗалатая каса