Між зараснікаў папараці перада мною мільгнула нешта ярка-рыжае. Я здзівіўся. Няўжо ліса? Так, гэта яна. Вось лісіца выслізнула з-пад жоўтых лапак папараці. Што за чароўны выгляд у яе! На фоне маладых зялёных елак яе рыжае футра проста гарыць. Бурштынавыя вочкі, белая грудка. Адно хараство! Вострая мордачка лісы прынюхваецца да зямлі.
Вось лісіца лёгкім трушком перабегла палянку, спынілася каля старой яліны. Уся яна – увасабленне напружанага, цярплівага чакання. Толькі кончык пушыстага хваста ледзь прыкметна варушыцца. Што здарылася? Няўжо яна пачула прысутнасць чалавека?
Стрымліваючы дыханне, я любаваўся спрытнымі рухамі невыказна прыгожага звярка. Раптам лісіца падскочыла і схапіла нешта з яміны. Хто ж ахвяра лісы? Гэта мыш. Мышы – асноўны корм лісы.
(110 слоў)
(Паводле В. Вольскага)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Мядзведзевы боты
Пятрусь Макаль → Пятрусь Макаль - Воўк і ліса
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Жураў і лісіца
Пераказы, дыктанты → Выпадак на паляванні
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Ліса-калядоўшчыца