Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ля старога млына

   На голым алешніку сонца трымалася нядоўга. Яго ціхая ласкавасць спаўзала ўніз, на мокры снег, на ўпарты хмызняк. Сонца, як паднялося вышэй, лягло ў адліжную ваду і заснула. Дзень зноў стаў хмурны. Ухабы зачарнелі больш, пні лясной высечкі зусім зліліся са сваім надрэчным узгоркам, за адлігу з якога пачаў сплываць снег.
   Абледзянелая ручаіна сонна гнала сінюю ваду, млява пнулася выкідаць на лёд крынічную сцюдзёнасць. За пністаю высечкаю скрозь сінела поле, аж да лесу. Ручаіна загіналася ў лог, там разлівалася шырэй і спакайнела пад лёдам. Снег на штучным малюсенькім азярцы быў ушчэнт спярэшчаны заячымі слядамі, якія заходзілі аж пад масток над круглым азярцом. На масток паглядала мучною слепатою млынавая шыба. Струхлелая сцяна, каб трохі, дык прыпіралася б да самай парэнчы. Замарожанае млынавае кола маўчала пад парэнчамі, як магіла: лёд укаваў яго спадыспаду і намярзаў гузамі. Дарога праз масток ішла раз’езджаная, бітая і за млынам цяжка рвалася на ўзгорак, адразу ж за самотнымі радамі ўзбярэжных алешын.
(156 слоў)

Паводле К. Чорнага.

Похожие статьи:

Кузьма ЧорныПошукі будучыні. Першая частка. Украдзенае маленства

Кузьма ЧорныКузьма Чорны - Пошукі будучыні. Асноўныя праблемы рамана

Кузьма ЧорныСацыяльна я і маральна-філасофская праблематыка рамана Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне"

Кузьма ЧорныПошукі будучыні. Другая частка. Вялікае скрыжаванне

Кузьма ЧорныКузьма Чорны - Насцечка