Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ляці, верабейка!

   Праз адчыненае акно ў пакой заляцеў верабей. Андрэйка не захацеў выпускаць птушку, пакінуў у сябе і старанна даглядаў яе.
   Праз некалькі дзён хлопчык нацешыўся вераб’ём, але выпускаць з кватэры ўсё роўна не хацеў.
   Здарылася так, што Андрэй захварэў. Мама забараніла яму гуляць на вуліцы. Андрэйка ўспомніў пра свайго крылатага сябра, але верабейка не хацеў забаўляцца з хлопчыкам. Заб’ецца ў куток і сядзіць моўчкі.
   Аднойчы прыляцела чародка вераб’ёў і села на галінку за акном. Пачуў іх верабейка і зашчабятаў. Хлопчык адчыніў акно і выпусціў птушку на волю.
(88 слоў)

(Паводле Н. Маеўскай)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыУладар начной пушчы

Пераказы, дыктантыУ вясеннім небе

Пераказы, дыктантыПесня птушкі

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Птушыныя напевы

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Птушыная мова