Вам цікава паслухаць, як звоняць у зімовым лесе званочкі? Спыніцеся і ўслухайцеся. Па вострых верхавінах хвой праплыве невялічкі ветрык, і да вашага слыху даляціць мілагучнае дзіньканне. Вы пачняце ўзірацца ў густую зеляніну, аглядаць дзівосную выстаўку снежнага мастацтва і спачатку можаце нічога не заўважыць. Потым, калі яшчэ раз наведаецца лёгкі ветрык і зноў задзінькаюць таямнічыя званочкі, ваш слых ужо больш навострыцца. Тады можа паказацца, што на серабрыстай галінцы сядзяць маленькія вавёркі і варушаць пушыстымі хвастамі. Але не верце сваім вачам, падыдзіце бліжэй. Гэта не вавёркі, а вымытае снегам і загартаванае марозам лісце маладога дубка. Яно вісіць на тонкіх, але моцных нітачках і пры кожным дотыку ветру звоніць.
(Паводле А. Кулакоўскага)
Похожие статьи:
Пераказы → Званочкі