Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Лясное дзіва

   Мы з аднакласнікамі едзем па мясцовай шашы недалёка ад Ельска. Мільгаюць, бягуць назад стройныя сосны. І раптам наш гід просіць шафёра затармазіць.
   Недалёка ад дарогі заўважаем дзіва прыроды. Тут расце незвычайная сасна. Думаецца, што яна адзіная такая на ўсю Беларусь. На вышыні двух метраў дрэва разгаліноўваецца на пяць ствалоў. Жаўтлявымі агністымі свечкамі цягнецца ўверх незвычайная сасна. Мясцовыя жыхары расказваюць, што аднойчы гарэў тутэйшы лес. Але агонь прыпыніўся перад гэтым загадкавым дрэвам і далей не пайшоў.
   Калі захочаце ўбачыць лясное дзіва, то шукайце яго ў бары паміж вёскамі Кочышчы і Вішанькі на Ельшчыне.
(94 словы)

(Паводле У. Ліпскага)

 

Похожие статьи:

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Танец соснаў

Пераказы, дыктантыСасна

Пераказы, дыктантыСасна пры дарозе

Анатоль БутэвічАнатоль Бутэвіч - Як сасна з бярозай пасябравала

Аркадзь КуляшоўАркадзь Куляшоў - Сасна і бяроза