Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Лясная дарожка

   Вузкая дарожка, утаптаная грыбнікамі, віецца праз густы лес. Убок не ступіць: гушчар непралазны.
   Улетку дарожка аксамітна-зялёная, бо хаваецца пад мохам і травою.
   Мінае зялёнае лета, і надыходзіць жоўтая восень. Залатым лісцем бярозы засыпаюць дарожку. Пасля лістападу, калі глядзіш у сонечны дзень на дарогу, перад вачамі – доўгі калідор, падлога якога заслана жоўтым дываном, сцены цёмна-зялёныя, з белымі палосамі бярозавых ствалоў, столь – з чыстага нябеснага блакіту. Праходзіш па калідоры, па жоўтай дывановай дарожцы, і азіраешся: ці не наслядзіў? Але дарожка зіхаціць золатам, слядоў не відаць. Пастаіш хвіліну-другую і з прыўзнятым, бадзёрым настроем крочыш далей.
   Ужо пад нагамі пясок, вакол крывыя хвоі і бярозы, а ўсё роўна ступаеш асцярожна, нібыта ідзеш па жоўтай дарожцы ляснога калідора і, быццам у музеі, баішся зрабіць які-небудзь неасцярожны крок.
   Зімою, калі паваліць снег, тонкія елкі і бярозы гнуцца, схіляюцца – над дарожкай з’яўляюцца крыштальныя снежныя аркі, прыгожыя і вельмі крохкія. І дзень, і два, і тыдзень трымаецца гэтае хараство, пакуль не падзьме вецер. Нават нямоцная хваля ветру разбурае снежныя аркі. Яны знікаюць, а пагнутыя дрэвы застаюцца ў гэткай паставе да вясны. Толькі цяплынь вясновага сонца выпрастае іх.
(182 словы)

Паводле З. Бяспалага

 

Похожие статьи:

ПераказыУ лесе

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Стары лес

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Сон у лесе

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - У панскім лесе