Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Люты (Паводле В. Вольскага)

   Люты лічыцца апошнім месяцам зімы. Лютуюць халодныя вятры, завеі, мяцеліцы. Гэта месяц снежных заносаў. Усё цяжэй лясным жыхарам знаходзіць сабе корм.
   Асабліва церпяць ад холаду і бяскорміцы казулі. Летам лёгкія казулі могуць добра бегаць і высока скакаць. Зімой тонкія і высокія ногі казулі правальваюцца ў глыбокі снег. Ногі хутка стынуць ад марозу.
   Ласі, алені і казулі трымаюцца зімой статкам. Ад суровых і рэзкіх вятроў яны хаваюцца ў лясным гушчары.
   Людзі дапамагаюць лясным жыхарам перажыць суровую сцюжу і бяскорміцу. Яны рыхтуюць для іх кармушкі.
(83 словы)

Паводле В. Вольскага

 

Похожие статьи:

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Люты

Пераказы, дыктантыЛюты

Клаўдзія КалінаКлаўдзія Каліна - Люты