Даўно ўжо ляжаў снег, пяклі маразы. А зіма ніяк не супакойвалася, круціла, мяла.
Звычайна пад раніцу завея ўлягалася, слабела. Цішэў вецер. Праз павалоку хмар праразаліся маленькія і вялікія зоркі. У цішыні чуваць было, як трашчалі ад марозу ствалы дрэў ды вуглы хат. Сцежкі, дарогі зраўняліся з полем. Іх пазасыпала, пазамятала. Ды так, што не толькі з вёскі – з хаты нельга было выйсці. Ды і куды пойдзеш?
Выла, гуло ў коміне. Секла снегам у замураваныя холадам вокны. Шалеў вецер, ірваў, шкуматаў саламяныя і чаратовыя стрэхі, гнуў да самага долу голле ў садзе, гойсаў па дварах, балотах.
Лютавала, гуляла зіма.
(100 слоў)
Паводле Б. Сачанкі
Похожие статьи:
Цішка Гартны → Цішка Гартны - Зімовы вечар
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Снежань
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - На каньках
Пераказы → Зімой у лесе (Паводле Я. Галубовіча)
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Беларуская зіма