Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Любіць гняздо сваё

   Так, кожная птушка заўзята клапоціцца, а пры пагрозе і адчайна абараняе гняздо сваё. А што ж мы, людзі? Безумоўна, большасць з нас рупна ставіцца да сваёй кватэры, хаты, падвор’я. На жаль, нямала і такіх, якія лічаць: усё тое, што знаходзіцца за ўласнымі дзвярыма або плотам, з’яўляецца чужым і падтрымліваць або наводзіць там парадак не іхняя справа. Але ж ува ўсіх нас, жыхароў планеты, ёсць агульны вялізны дом, які неабходна берагчы і бараніць разумна, свядома, у лепшых традыцыях сусветнай практыкі і векавой культуры. Гэта – прырода, тое, асяроддзе, у якім мы жывём сёння і якое пакінем нашчадкам.
   Прырода не ведае дзяржаўных межаў. Паветра, вада, звер або птушка ігнаруюць кантрольна-прапускныя пункты, мытні, шлагбаумы. І хаця ў кожнага рэгіёна, краіны існуюць свае спецыфічныя экалагічныя праблемы, паспяхова вырашыць іх магчыма толькі сумеснымі намаганнямі сусветнай грамадскасці, выпрацоўкай агульных мер, патрабаванняў і адносін да аховы прыроды.
(139 слоў)

Паводле М. Аўсіевіча

 

Похожие статьи:

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

ПераказыЧалавек і прырода

ПераказыЗімовы начлег

ПераказыКрыштальны звон бяроз

ПераказыБеражыце прыроду