Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Любімы адпачынак

   Якуб Колас не любіў ездзіць на курорты. За лепшы адпачынак яму было пажыць лета дзе-небудзь у зацішным кутку Беларусі, а выбіраць такія мясціны ён добра ўмеў...
   Вось у адной з такіх мясцін мне давялося пажыць летам побач з Коласам.
   Неяк раніцай, выйшаўшы на прагулку каля васьмі гадзін, я заўважыў, што дзядзька Якуб ужо варочаецца з найцікавейшага паходу. Ён мяне не бачыў, а я, каб не перашкаджаць ягонаму задаволенаму настрою, не абзываўся, а толькі сачыў, стаіўшыся за густым ажынавым кустом. Трэба было бачыць, з якім задавальненнем нёс Якуб Колас з лесу поўненькі, з каптуром, кошык чорнагаловенькіх баравікоў у адной руцэ, а ў другой вялізны прут з панатыканымі баравічкамі, якія ўжо не лезлі ў кошык. Ён ішоў босы з падкасанымі штанінамі і, здавалася, нешта напяваў сам сабе ад вялікае радасці. Відаць, яму так хацелася хутчэй дахаты, каб пахваліцца сваёй удачай. Дзесьці на добрай сцяжынцы ён нават падбег, але асцярожна, каб не пагубляць здабытак.
   У гэтым была стыхія яго любові да прыроды, да роднае зямлі.
   Дзе б ні жыў Якуб Колас, тыя мясціны пакідалі след у яго творчасці. Але больш за ўсё займае месца ў ягонай творчасці родная Мікалаеўшчына. Можа, і сяліўся Якуб Колас улетку ў такіх мясцінах, якія нагадвалі яму дарагое і роднае.
(203 слова)

Паводле П. Броўкі

 

Похожие статьи:

Якуб КоласТворчасць Якуба Коласа

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

Якуб КоласСлужэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»

Якуб КоласПаэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства