Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Любімая Радзіма

   Любімая Радзіма! Шаноўная мая Беларусь! Нізка схіляюся перад табою ў пашане ўжо толькі за тое, што ты заўсёды была, заўсёды ёсць і заўсёды будзеш. Калі думаеш пра сваю Радзіму і калі часам забываешся пра яе, яна застаецца спрадвеку з намі ў нашым сэрцы.
   Вельмі прыгожая наша зямля. У нас шмат лясоў, рэк і рэчак, вялікіх і малых азёр. З космасу, як сцвярджаюць нашы землякі-касманаўты Пятро Клімук і Уладзімір Кавалёнак, Беларусь выглядае зялёнаю-зялёнаю, з блакітнымі ўкрапінамі азёр. Нездарма нашу краіну ў свеце называюць сінявокаю.
   У нас вельмі цудоўныя, добрыя, ласкавыя, спагадлівыя, працалюбівыя, сціплыя, вясёлыя людзі. Мы вялікі і старажытны народ, мудры і светлы, чысты і даверлівы, дабрадушны і памяркоўны.
   Кожны з нас мае радасць ганарыцца, што належыць менавіта да такога народа і да такой слаўнай зямлі.
(127 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

Похожие статьи:

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Перавернуты

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Як спакайней?

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Лета з мятлушкай

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Заміра

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Клетка