Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Любоў да горада

   Любоў да горада нагадвае каханне да жанчыны.
   Гэта вялікае шчасце, калі недзе ёсць горад, які чакае цябе, каб затуліць крылом спакою і зрабіць мацнейшым. Горад, чыё імя ты часта паўтараеш у думках, як імя блізкага чалавека, шукаючы і заўсёды знаходзячы нейкі патаемны сэнс з усё новымі і новымі адценнямі: чуеш у ім то ціхамірнае цурчанне Палаты́ з яе расчасанымі плынню зялёнымі "русалчынымі косамі", то ваяўнічы поступ полацкіх палкоў, то вусцішны гуд полымя над абложанымі ворагам замкамі…
   Любоў да горада – вялікая таямніца, у якой нялёгка прызнацца. І ўсё ж я адважваюся зрабіць гэта. Маім прызнаннем будзе кніга.
(96 слоў)

Паводле У. Арлова

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПолацкая зямля

Пераказы, дыктантыМы родам адсюль

Пераказы, дыктантыПолацк

Пераказы, дыктантыРадзіма душы

Пераказы, дыктантыСкрозь стагоддзі