Упершыню Леў Мікалаевіч Талстой увайшоў у маё жыццё многа гадоў назад. Захварэўшы аднойчы, я быў на месяц адарваны ад школы і прачытаў чатыры тамы яго «Вайны і міру». Не скажу, што дзіцячае чытанне вялікай эпапеі аказалася ў чымсьці для мяне плённым, але непаўторныя вобразы яе герояў, шырокая панарама рускага жыцця, ваенныя карціны далёкага мінулага не маглі не паланіць дзіцячай душы. Гэта было добраахвотнае паланенне на ўсё жыццё, хоць, зразумела, чытаць і перачытваць Талстога не лішне ў любым узросце. Як ніхто іншы з вялікіх мастакоў слова, ён грандыёзны глыбіннай шчодрасцю розуму, здольнасцю ўплываць на фарміраванне і ўдасканаленне чалавечай душы.
I гэта цудоўна, калі дружба з агромністаю спадчынай Льва Талстога не заканчваецца аднойчы, а працягваецца праз усё жыццё. Гранічная талстоўская шчырасць, глыбіннае пранікненне ў таямніцы чалавечай істоты, няспынныя пошукі маральнага ідэалу прыцягваюць да яго многія пакаленні чытачоў.
Вялізнае бачыцца на адлегласці, а для яго быў важны галоўнейшы з ягоных прынцыпаў: «Каб жыць сумленна, трэба рвацца, блытацца, біцца, памыляцца, пачынаць і кідаць, і зноў пачынаць, і зноў кідаць, вечна змагацца і губляць. А спакой – душэўная подласць».
(175 слоў)
Паводле В. Быкава.
Похожие статьи:
Васіль Быкаў → Васіль Быкаў - Сотнікаў
Васіль Быкаў → Васіль Быкаў - Аблава
Васіль Быкаў → Васіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца
Васіль Быкаў → Аблава. Трагедыя Хведара Роўбы і яго сям'і
Васіль Быкаў → Васіль Быкаў - Жураўліны крык