Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Летняя навальніца

   Навокал ціха: не чуваць ні ветру, ні шуму, ні гоману трывожнага дня. Спакой і цішыня ночы даюць магчымасць прасачыць грозную і дзіўную музыку грому: як ён грыміць у далёкім небе, як крэпне паволі, разліваецца грукатам ва ўсіх кутках соннага свету, над лесам і полем, у гарах, далінах, у бяскрайнім прасторы высокага неба. Яму адзываецца на зямлі рэха сотнямі галасоў: страшнымі хвалямі здрыганецца паветра, адгукнуцца гулка далі і прасторы. А маланкі ўсё блішчаць і блішчаць. Прыгледзьцеся: бледна-чырвоныя каласы агню ўспыхваюць то асобнымі стужкамі, то зліваючыся ў адну шырокую раку агню. Бляск разліваецца па небе то роўнаю паласою, то вогненнаю ракою, то шырока, размашыста і смела блісне ва ўсе бакі, усё роўна як разарвецца там, у хмарах, вялікая, грозная лавіна агню. Цьма разрываецца – выскачыць далёкі лес, выгляне круглае поле на ўсю даль, бліснуць далёкія хаты і царква разам з вянком ліп, клёнаў і бяроз. Блісне маланка – мільёны лістоў адсвецяцца золатам, дзіўна-хораша асветляцца царкоўныя вежы высока ў небе.
(154 словы)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Іван МележПалеская хроніка. Подых навальніцы. Частка першая

Пераказы, дыктантыНавальніца на возеры

Пераказы, дыктантыЧэрвеньская навальніца

Пераказы, дыктантыНавальніцы

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Красавіцкая навальніца