Аднойчы вечарам дзядуля гатаваў чай. Раптам чайнік выслізнуў з яго рук і разбіўся. Гэта быў любімы чайнік бабулі. Яна засмуцілася. Дзядуля дастаў з шафы іншы чайнік. Ён быў чырвоны ў белыя гарошынкі. Бабуля падняла крышачку чайніка і здзівілася. На донцы чайніка спала божая кароўка. Некалькі хвілін уся сям’я разглядала жучка. Дзядуля апусціў крышачку і асцярожна паставіў чайнік на паліцу. Так усю зіму ў чайніку спала лета.
(69 слоў)
Паводле Т. Панамаровай