Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Летам
Віця ў трусіках і майцы выбег на ганак. На двары свяціла сонейка. Хлопчык пабег на рэчку. Вада ў рацэ была чыстая і празрыстая. У вадзе добра былі бачны каменьчыкі. Вельмі хацелася хлопчыку пакупацца. Ён павесіў на куст майку і кінуўся ў ваду.
Пасярэдзіне ракі павольна плыў параход. Хвалі ад вінта парахода беглі да берага. Віця пагойдаўся на хвалях і паплыў.
(60 слоў)