Лес знаходзіўся ў лагчыне. Здалёк ён здаваўся вялікім. Тут раслі высокія яліны. Часам трапляліся адзінокія бярозы. Над арэшнікам гусціўся ядловец. Каля самай ракі стаялі старыя вольхі. Як тут было ціха і спакойна!
У прагаліну паміж дрэў садзілася сонца. Яно фарбавала дрэвы ў чырвоны колер. Неба ружавела на захадзе. А на ўсходзе яно было цёмным. Цёмнае неба злівалася з лесам у адну суцэльную цемру. Паступова ў лес ішла ноч.
(68 слоў)
Паводле К. Чорнага
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → У лесе (Паводле М. Гарэцкага)
Максім Гарэцкі → Максім Гарэцкі - У панскім лесе
Казкі Жыцця → Якуб Колас - Стары лес
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Сон у лесе