Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Лес дзяцінства

   Лес акружаў наш пасёлак з усіх чатырох бакоў. За доўгія гады гаспадарання чалавека бары, бярэзнікі і дубровы значна адступілі, вызваліўшы месца сенажацям, палям. Але ўсё роўна сонца з-за лесу ўзыходзіла і за лес заходзіла.
   У сінюю бязмежную далеч бегла чыгунка. Летам, у спякотныя дні, над рэйкамі трымцела белаватая смуга. Чыгуначнае палатно здалёк здавалася ў такія хвіліны рэчкай, па якой пераліваюцца імклівыя хвалі. Колькі разоў, уведзеныя ў зман гэтым прыгожым міражом, мы, пасялковая басота, мералі крокамі гарачыя рэйкі, каб дайсці да таго месца, адкуль пачыналася гэтае дзіўнае відовішча. Але ўсякі раз рэчка адступала і была заўсёды наперадзе.
   Лес быў як жывы: ён, здавалася, скакаў і прытупваў, калі па рэйках імчаўся цягнік; у радасна-нямым здзіўленні сустракаў ён, бадзёры і ўмыты, першае праменне сонца; ён злаваўся і стагнаў, калі над зялёнымі шапкамі соснаў і бяроз грымеў летні гром.
(135 слоў)

Паводле І. Навуменкі

 

Похожие статьи:

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Стары лес

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - У панскім лесе

Пераказы, дыктантыУ лесе

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Сон у лесе

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні