Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ласі

   Ласі зноў з’явіліся ў мясцовасцях, дзе прыродныя ўмовы адпавядаюць іх жыццёвым патрэбам, дзе яны вадзіліся раней, у старыя часы, але былі знішчаны драпежніцкім паляваннем. Цяпер лася не дзіва сустрэць не толькі ў далёкіх раёнах, але і ў ваколіцах буйных гарадскіх цэнтраў.
   Можна ўбачыць лася і пад Мінскам, але найбольш часта сустракаюцца яны ў лясах па верхнім цячэнні Бярэзіны і на Палессі. Іх там многа. Забіваць гэтых жывёлін забаронена. Паколькі іх не чапаюць, яны зусім не палахлівыя. Калі па дарозе праязджае машына, лось, не спяшаючыся, адбягае зусім недалёка і спыняецца. Калі машына праходзіць, ён зноў вяртаецца, пераходзіць дарогу і накіроўваецца ў той бок, куды ішоў раней.
   Маладыя ласі амаль не баяцца людзей. Яны не хаваюцца ў гушчары, выходзяць на дарогі і лугавіны, далучаюцца іншы раз да статка кароў, заходзяць нават у вёску.
   А які прыгожы лось на волі, з горда ўзнятай галавой, з цёмнай магутнай шыяй і светлымі нагамі! У яго вельмі прыгожая, лёгкая паходка.
(155 слоў)

Паводле А. Вольскага.

Похожие статьи:

Еўдакія ЛосьЖыццёвы і творчы шлях Еўдакіі Лось

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Уцякач

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Казка пра ласку

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Маці

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Зайчык-выхваляйчык