Прыгожае імя далі нашы продкі гэтаму звярку. Ды і сам ён вельмі прыгожы. На спіне ў ласкі карычневае футра. На жывоціку яно белае. А зімой увесь звярок становіцца белым.
Ад ласкі ніводная мыш не ўцячэ. Самая глыбокая нара не ўратуе мышку. Ласка добра палюе на зямлі і ў норах. Сваё гняздо звярок будуе ў дуплах старых дрэў. Часам ён селіцца пад падлогаю ў хаце. Людзі рады такому суседу.
(70 слоў)
Паводле У. Ягоўдзіка
Похожие статьи:
Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Ласка
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Казка пра ласку
Пераказы, дыктанты → Адкрыццё