Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ландыш

   У пачатку вясны ў цяністых лясных мясцінах з’яўляюцца з-пад зямлі лісты, туга скручаныя адзін вакол другога. Рассоўваючы каменьчыкі і апалае лісце, яны прабіваюць глебу, каб даць дарогу сцябліне са званочкамі. Кветкі распускаюцца па чарзе. Спачатку раскрываецца ніжняя кветка, потым другая, трэцяя. І вось ужо паміж двух вялікіх лістоў вісяць духмяныя белыя званочкі.
   Увосень на месцы кветак красуюцца бліскучыя чырвоныя ягады. Аднак ягады гэтыя атрутныя. Хоць уся расліна і прывабная, але горкая на смак. Таму мала хто з жывёл паквапіцца на яе.
   Людзям ландыш падабаецца за далікатны, але моцны пах. Непаўторны водар кветкам надае эфірны алей. Яго выкарыстоўваюць у парфумерыі. З лістоў ландыша робяць лекі ад хвароб сэрца.
   У розных народаў з ландышам звязана мноства легенд і казак. Украінскае паданне сцвярджае, што кветка вырасла са слёз дзяўчыны, якая чакала казака з паходу. У некаторых еўрапейскіх легендах расказваецца, што ў званочках ландышаў жывуць лясныя эльфы, хаваюцца сонечныя зайчыкі.
   Трэба памятаць, што ландышы ўзяты пад ахову. Таму збіраць іх забаронена.
(158 слоў)

(Паводле П. Грынчанкі, А. Церашковай)

 

Похожие статьи:

Міхась ЗарэцкіМіхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая

Янка ЖурбаЯнка Журба - Дзяўчынка і кветкі

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Гарлачык

ПераказыЛандышавая паляна

ПераказыПадарунак (Паводле В. Хомчанкі)