Нацыянальная кітайская вопратка шыецца з шаўковай тканіны. Гісторыя кітайскага шоўку налічвае пяць тысяч гадоў. Старажытныя кітайцы навучыліся выкарыстоўваць прыродныя магчымасці незвычайнага насякомага. Гэта насякомае – тутавы шаўкапрад. З яго коканаў атрымліваюць валакно, вырабляюць шаўковую тканіну.
У старажытнасці гэта трымалася ў сакрэце. Кітайскі шоўк гладкі, атласны. Раней усіх кітайскіх дзяўчат вучылі вышываць па шоўку. Яны рабілі ўзоры шоўкавымі ніткамі на веерах, карцінах. Вырабы з шоўку насілі імператар і вядомыя людзі.
(70 слоў)
Па матэрыялах часопіса «Вясёлка»