Кірыла Тураўскі − адзін з самых славутых пісьменнікаў старажытнай літаратуры. Ён нарадзіўся і жыў на Палессі, у горадзе Тураве. У той час было прынята дадаваць да імя славутых людзей назву таго месца, дзе яны нарадзіліся або жылі.
Паходзіў Тураўскі з даволі заможнай сям’і. Калі стаў дарослым, захацеў вучыцца і пайшоў у манастыр.
Так рабілі ўсе, хто цікавіўся кнігамі, бо кнігі ў той час былі ў асноўным царкоўныя. За гады жыцця ў манастыры пісьменнік праславіўся і як вучоны, і як чалавек незвычайнай маральнай чысціні. Тураўскі перасяліўся ў вежу, перанёс туды сваю бібліятэку і загадаў замураваць дзверы, каб не мець магчымасці выйсці. Некалькі гадоў ён правёў у малітвах, чытаў святыя кнігі і пісаў сам.
(111 слоў)
Паводле У. Бутрамеева
Похожие статьи:
Іншае → Кірыла Тураўскі - "Прытча пра чалавечую душу і цела"
Іншае → Кірыла Тураўскі
Пераказы, дыктанты → Хто ж аўтар «Слова пра паход Ігаравы»?
Сачыненні → Беларускі "Златавуст" Кірыла Тураўскі