Была нядзеля. Выхадны дзень.
Да вайны ў такія дні ў Перавоз з’язджаліся людзі з усіх навакольных вёсак. Падводы запруджвалі ўсю плошчу. Стракаты гаманлівы натоўп расцякаўся па вуліцах. Людзі заходзілі ў магазіны, выбіралі посуд, тканіны, прымяралі абутак, касцюмы, шапкі. На рынку ішоў бойкі гандаль. Прадавалі ўсё, чым толькі багатая была калгасная вёска. На шматлікіх падводах можна было ўбачыць і ладнага парсюка, які, уткнуўшыся ружовым пятачком у духмянае сена, самазадаволена рохкаў, і самаробныя ліпавыя лыжкі з прыгожымі ўзорамі на ручках, і капусную расаду, і гірлянды вэнджаных каўбас, якія апетытна пахлі часнаком, і звязкі пругкіх бярозавых венікаў, і падсушаныя трохкутнікі сыроў... Выбірай, што душа жадае.
(102 словы)
Паводле Я. Курто
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Княжы замак
Міхась Чарот → Міхась Чарот - Кірмаш
Пераказы, дыктанты → На кірмашы