Хто не любіць адпачынку на зялёным лузе, асабліва калі пякуць мазалі пасля пераходу і жывот ціха сумуе па кашы з салам, шклянцы чаю з салдацкім хлебам. Адпачынак быў, але не было ні кашы, ні сала, і толькі чай булькаў у кацялках.
Усе смяяліся з Ваські Шкетава, які ўжо дзве гадзіны варыў жыта з сырымі абабкамі. Ён часта бегаў да рэчкі мяняць ваду ў кацялку, бо жыта не хацела станавіцца мяккім. Ніяк не ўдавалася варыва Ваську, не паддавалася жыта яго кулінарнаму майстэрству, хоць даўно павыкідваў ён з кацялка абабкі, насыпаў у жыта сушаных чарніц і ўсё варыў да дзясятага поту. Не даварыўшы, панюхаў і выліў страву з усімі прысмакамі пад лазовы куст, спаласнуў кацялок і, узяўшы кубак чаю, падступіў да кампаніі.
(Паводле М. Лынькова)
Похожие статьи:
Міхась Лынькоў → Міхась Лынькоў - Над Бугам
Міхась Лынькоў → Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў → Маньчжур. Аналіз апавядання
Міхась Лынькоў → Міхась Лынькоў - Салют
Міхась Лынькоў → Міхась Лынькоў - Васількі