Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Курган Славы

   Стаяць на зямлі Беларусі помнікі, абеліскі і мемарыяльныя ансамблі. Сярод іх велічны Курган Славы. Ён узняўся на стагоддзі сімвалам нязгаснай доблесці нашых воінаў.
   Чатыры штыкі вянчаюць Курган Славы. Яны ўзняты ў гонар чатырох франтоў. Воіны гэтых франтоў бліскуча правялі аперацыю «Баграціён» і вызвалілі Беларусь ад гітлераўскіх захопнікаў.
   На Курган Славы зямлю прывозілі з гарадоў-герояў і з усіх памятных мясцін нашай краіны.
   З вяршыні Кургана Славы адкрываецца цудоўны краявід. Вакол раскінуліся палі, узгоркі, шырокія стужкі дарог. І кожны, хто ідзе або едзе міма, абавязкова спыніцца ля помніка, удзячна схіліць галаву перад нязгасным подзвігам воінаў-вызваліцелей.
(95 слоў)

(Паводле Б. Стральцова)

 

Похожие статьи:

Янка КупалаЯнка Купала - Сон на кургане

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Адзінокі курган

Янка КупалаЯнка Купала - Курган

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - На Палессі...

ПераказыКурганы