Каля Заслаўя цячэ невялікая рэчка. Яна да гэтага часу завецца Княгінькаю. У далёкай старажытнасці над рэчкаю быў замак. У ім жыла нейкая княгіня. Яна любіла гуляць па беразе ў глыбокую поўнач. Княгіня мела дзвюх дачок. Старэйшая – прыгажуня, а малодшая – брыдкая. Аднаго разу праязджаў праз Заслаўе мінскі князь. Ён пазнаёміўся з князёўнамі, пакахаў малодшую і прасіў яе рукі. Незадаволена была старэйшая князёўна такім выбарам князя. Яна пачала рабіць усё, каб нашкодзіць сястры. Князёўна папрасіла дапамогі ў чараўніцы, што жыла над ракою. Атрымаўшы ад яе нейкае зелле, яна хутка паспяшыла дадому. Ідучы праз лес, спужалася прывіду і з перапалоху кінулася ў раку.
Сястра пахавала яе каля замка і насыпала курган. Ён, як і рака, з тых далёкіх часоў носіць назву – курган Княгіні.
(110 слоў)
Паводле «Легенды, паданні»
Похожие статьи:
Янка Купала → Янка Купала - Курган
Янка Купала → Янка Купала - Сон на кургане
Казкі Жыцця → Якуб Колас - Адзінокі курган
Пераказы, дыктанты → Курганы
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - На Палессі...